МУЗЫ́ЧНЫ МО́МАНТ,

невялікая інструментальная, пераважна фп. п’еса. Характарызуецца непасрэднасцю, амаль імправізацыйнасцю выказвання. Як і інш. рамант. творы малых форм (экспромт, накцюрн, прэлюдыя) вытрыманы ў адным настроі. Назва з’явілася пасля публікацыі 6 фп. мініяцюр Ф.Шуберта (1828). Віртуознасць канцэртнага тыпу набыў у творчасці С.Рахманінава (6 М.м., 1896).

т. 11, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)